Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

29.01.2024

Сям'я - мой дом!

  У рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" у шосты школьны дзень у ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" для вучняў і іх бацькоў была арганізавана конкурсна-забаўляльная праграма "Сям' я - мой дом!". Падчас мерапрыемства каманды ўдзельнічалі ў конкурсах, гулялі ў гульні, паступова называючы прыкметы шчаслівай сям' і, а па завяршэнні мерапрыемства папрацавалі над сумесным праектам "Дом мары".
  Для ўдзельнікаў гульнёвай праграмы была арганізавана творчая майстэрня, у час якой з дапамогай мам вучні калектыўна зрабілі рамонкі - сімвал сям' і і вернасці.