Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

29.01.2024

Пазнавальная гутарка «Няскораныя»

  З мэтай фарміровання ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да мужнасці, сілы волі ленінградцаў падчас блакады, іх імкненню аднавіць горад і культурныя аб'екты, захоўваючы пры гэтым памяць пра подзвіг народа падчас Вялікай Айчыннай вайны 27 студзеня 2024года ў ДУА «Чудзінская СШ» з навучэнцамі 5 класа была праведзена пазнавальная гутарка «Няскораныя», прысвечаная 80 годдзю поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады.
  Блакада Ленінграда, якая доўжылася амаль 900 дзён, стала адной з самых трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы гераізму, мужнасці і непахіснасці жыхароў Ленінграда планам фашыстаў не наканавана было рэалізавацца. Веданне пра жыццё жыхароў блакаднага Ленінграда, пра лёсы людзей, якія перажылі трагічныя дні, дазваляе сфармаваць паважлівае стаўленне да гістарычнага мінулага калісьці адзінай краіны, уплывае на выбар мадэляў паводзін у найбольш складаных гістарычных сітуацыях (на прыкладзе абаронцаў Ленінграда).