Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

29.01.2024

Адзіны ўрок “Халакост. Памятаць, каб не дапусціць”

  27 студзеня ва ўстанове адукацыі “Чудзінская сярэдняя школа” прайшоў адзіны ўрок “Халакост. Памятаць, каб не дапусціць”, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Падчас урока навучэнцы даведаліся пра страшны перыяд масавага знішчэння яўрэйскага народа, пра злачынствы фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
  Халакост – гэта агульначалавечая трагедыя. Мы не проста павінны ведаць і памятаць трагічныя падзеі тых гадоў, але і быць талерантнымі, гэта значыць памяркоўнымі да іншых людзей, незалежна ад іх расы, нацыі, веравызнання і іншых адрозненняў, каб падобны генацыд, які забраў жыцці мільёнаў ні ў чым не павінных людзей, ніколі не паўтарыўся на Зямлі.
 Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту і тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля міру, свабоды і незалежнасці.