Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.01.2024

ШАГ

  У нашай краіне вялікая ўвага надаецца пытанням развіцця адукацыі і навукі. У Канстытуцыі РБ у артыкуле 49 гаворыцца: “Кожны грамадзянін мае права на адукацыю. Гарантуецца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных установах адукацыі.” Таму чарговы занятак ШАГ, які прайшоў у ДУА ”Чудзінская сярэдняя школа” 25 студзеня, быў прысвечаны тэме “Радзіма мая ў тварах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі”.

  У час правядзення віктарыны вучні не толькі шукалі адказы на пытанні, але і пачулі шмат новай і цікавай інфармацыі пра ўстанову адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”, падтрымку таленавітай моладзі нашай дзяржавай. Школьнікі даведаліся   пра лепшых прадстаўнікоў беларускай навукі і адукацыі, іх актыўную жыццёвую пазіцыю і ўклад ў развіццё гэтай галіны.

  На занятку прысутнічаў госць - ветэран педагагічнай працы Бубнова Любоў Фёдараўна. Працоўны стаж вопытнага, мудрага педагога налічвае амаль паўстагоддзя. Ветэран працы з задавальненнем адказала на пытанні вучняў, падзялілася сваімі ўспамінамі пра школу 20 стагоддзя. З цеплынёй педагог апавядала пра сваіх калег, любімых вучняў, школьныя традыцыі.

   Вучні разам з педагогамі прыйшлі да высновы: у жыцці кожнага чалавека ёсць школа, першы настаўнік, любімы прадмет, школьныя сябры і першае каханне… Менавіта школа дае старт вядомым вучоным, мастакам і паэтам, юрыстам і хлебаробам. У руках настаўнікаў будучыня краіны, наша будучыня. І гэта прафесія заслугоўвае павагі.