Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.01.2024

Брэйн-рынг “Пазнаю свет прафесій”

  Выбар прафесіі – важная і адказная справа для кожнага чалавека. Ад аднойчы прынятага рашэння, залежыць усё далейшае жыццё. Вядома, ва ўзросце 10 – 12 гадоў яшчэ рана гаварыць, што дзіцяці трэба рабіць свій выбар. Але глебу для будучага вызначэння неабходна рыхтаваць: знаёміць з прафесіямі, якія існуюць у сённяшнім свеце, знаходзіць станоўчыя і адмоўныя бакі кожнай з іх, гаварыць аб патрабаваннях той ці іншай сферы дзейнасці і аналізаваць магчымасці навучэнцаў. Усё гэта нашы дзеці могуць рабіць толькі з дапамогай дарослых - бацькоў, настаўнікаў, знаёмых і інш.

 20 студзеня 2024 года у школе для навучэнцаў 4 – 8 класаў быў арганізаваны брэйн-рынг “Пазнаю свет прафесій” у час якога навучэнцы паказалі свой узровень ведаў аб разнастайных прафесіях сённяшняга часу, аб тых, якія былі больш запатрабаваныя ў мінулым і аб прафесіях, якія будуць найбольш запатрабаваныя ў будучым. Удзельнікі, асабліва малодшыя, атрымалі шмат новай і цікавай інфармацыі аб разнастайных прафесіях, якія існуюць у свеце. Яркасці і азарту гульні прыдала форма яе правядзення – спаборніцтва. Неабходна адзначыць, што ўдзельнікамі каманд сталі навучэнцы 4 – 6 класаў. Прадстаўнікі 7 – 8 класаў прынялі ўдзел у гульні ў якасці журы.