Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.01.2024

Гістарычная памяць – дарога ў будучыню

  16 студзеня 2024 года з навучэнцамі 5 класа праведзена класная гадзіна па тэме "Гістарычная памяць – дарога ў будучыню". Падчас занятка дзеці пазнаёміліся з вытрымкамі з плана "Ост" і вызначылі асноўныя напрамкі знішчэння беларускага народа. Асноўнай крыніцай на занятку быў Вучэбны дапаможнік "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", з дапамогай якога дзеці даведаліся аб спаленых вёсках на тэрыторыі Беларусі.

  Падрабязную інфармацыю аб спаленых дамах і знішчаным насельніцтве навучэнцы даведаліся, выкарыстоўваючы qr-код і інтэрактыўную карту. Таксама навучэнцы паглядзелі відэафільм "Знішчэнне беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны"

   Занятак дазволіў дзецям усвядоміць важнасць захавання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на беларускіх землях з мэтай барацьбы з фальсіфікацыяй гістарычных падзей, якія маюць месца ў некаторых еўрапейскіх краінах.

  Класная гадзіна садзейнічала фарміраванню ў вучняў актыўнай жыццёвай пазіцыі, гонару за Беларусь і яе людзей, якія здолелі выстаяць і перамагчы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.