Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.01.2024

Наведванне выставы "Без тэрміну даўнасці"

  13 студзеня вучні 6 класа наведалі ДУК “Ганцавіцкі краязнаўчы музей” і пазнаёміліся з матэрыяламі выставы "Без тэрміну даўнасці", на якой прадстаўлена гісторыка-дакументальная літаратура аб падзеях, звязаных з акупацыяй тэрыторыі Ганцаўшчыны і Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
  Экскурсавод нагадала і расказала вучням, што такое генацыд і як па-зверску здзекаваліся нацысты над мірным насельніцтвам Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расказала пра месцы прымусовага ўтрымання і масавага знішчэння беларускага народа.
  Напрыканцы экскурсіі рабята мелі магчымасць наведаць цікавую выставу ёлачных цацак, якія былі часткай культуры і традыцый савецкага святочнага побыту.