Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.01.2024

Адзіныя ўрок “Ала – сястра Хатыні”, прысвечаныя 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ала

  12 студзеня ва ўстанове адукацыі “Чудзінская сярэдняя школа” класнымі кіраўнікамі былі праведзены адзіныя ўрокі “Ала – сястра Хатыні”, прысвечаныя 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ала. Мерапрыемствы садзейнічалі паглыбленню ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміраванню ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны праз знаёмства з трагічнымі падзеямі ў вёсцы Ала.

  Падчас мерапрыемства навучэнцы 9-11 класаў узгадалі трагедыю ў Хатыні і адзначылі, што лёс спаленай Хатыні паўтарылі многія вёскі. Па праву называцца сястрой Хатыні можа Ала. Вёскі, спаленыя, забітыя разам з людзьмі, – гарачы, пякучы боль, праўда і памяць Беларусі.

 Вучні даведаліся аб страшнай трагедыі, якая 14 студзеня 1944 года напаткала жыхароў вёскі Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Ад рук фашыстаў загінулі 1758 бязвінных чалавек, з іх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі віртуальную экскурсію і пазнаёміліся з гісторыяй стварэння мемарыяльнага комплексу “Ала”. Затым разважалі над сэнсам слоў, размешчаных у цэнтральнай частцы мемарыяльнага комплексу: “Мы жывём, пакуль памятаем. Мы жывыя, пакуль нас памятаюць”.

  Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы стварылі свой “Сімвал памяці і смутку” і адзначылі гэтым сімвалам на карце Брэсцкай вобласці месцы масавай гібелі людзей у час Вялікай Айчыннай вайны.

  Ала – гэта 12 Хатыняў! Мы, сённяшняе пакаленне, уваходзім у новую эпоху, дзе не будзе жывых відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Адзінымі сведкамі застануцца толькі памятныя месцы – месцы гібелі воінаў і мірных жыхароў. Гэта гісторыя нашай Радзімы. Мы павінны яе ведаць і памятаць, каб перадаць нашым дзецям, унукам і праўнукам.

  Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання, падчас якой была ўшанавана памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.