Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.01.2024

Выстава "Без тэрміну даўнасці"

  5 студзеня вучні 5 класа наведалі выставу "Без тэрміну даўнасці" ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі.
 Палітыка фашысцкага генацыду на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны - гэта карныя аперацыі і тысячы спаленых вёсак, лагеры смерці, гета і іншыя месцы прымусовага ўтрымання, паказальныя пакаранні. Усё гэта прыйшло ў Беларусь 22 чэрвеня 1941 года.
  Пазнаёміўшыся з матэрыялам выставы, школьнікі змаглі яшчэ больш выразна ўсвядоміць трагедыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і зразумець, што такое ніколі не павінна паўтарыцца на нашай зямлі.