Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.12.2023

ШАГ 4

  21 снежня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)”.

 Культура – душа, гонар і слава беларускага народа, яна аб’ядноўвае і ўзвышае нацыю, застаецца вечнай каштоўнасцю чалавецтва. Развіццё і захаванне культуры сёння – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

  Ганаровым госцем мерапрыемства стала загадчык Чудзінскага сельскага дома культуры Анжэла Віктараўна Дайлід.Гэта чалавек, якому ўласцівы добрасумленная праца, клопат пра сваю сям’ю, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць да маральных ідэалаў.

 На першым этапе мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведаемся”, якая была накіравана на актуалізацыю ведаў пра культуру і мастацтва Рэспублікі Беларусь. Падчас віктарыны разглядваліся музейныя скарбніцы Беларусі; значныя аб’екты нашай краіны, якія ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА; міжнародныя тэатральныя, музычныя і кінафестывалі, цэнтрам якіх з’яўляецца Беларусь; рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца Беларусі”; спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

 Затым адбылося знаёмства навучэнцаў з дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, якія з’яўляюцца не толькі прафесіяналамі сваёй справы, але і гонарам Беларусі. Яскравым прыкладам такіх людзей з’яўляюцца эстрадная спявачка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Дарафеева Ірына Аркадзьеўна; скульптар, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Касцючэнка Канстанцін Аляксандравіч; вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, заслужаны артыст Рэспублікі БеларусьЧарнецкі Руслан Іосіфавіч; народная артыстка Рэспублікі Беларусь Масквіна Анастасія Ігараўна; народны артыст Рэспублікі Беларусь Яфрэмаў Аляксандр Васільевіч.

  Госць мерапрыемства Анжэла Віктараўна Дайлід расказала вучням пра свой шлях у культуру і прэзентавала асноўныя накірункі работы Чудзінскага сельскага дома культуры. Цікавай і пазнавальнай атрымалася размова пра мясцовых майстроў: Стральчэню Марыю Мікіцічну, Рулінскую Веру Віктараўну,  Захарчэню Алу Мікалаеўну, Дайліда Васілія Фёдаравіча, творчыя работы якіх заўсёды ўпрыгожваюць святочныя мерапрыемствы аграгарадка Чудзін.

  Беларуская зямля выгадавала шмат выдатных прадстаўнікоў культуры і мастацтва. Усім ім уласцівы такія якасці, як рознабаковая адоранасць, мэтанакіраванасць, сіла волі, мудрасць, імкненне да самаадукацыі і самаразвіцця, любоў да сваёй Радзімы. Жыццёвыя прыклады вядомых людзей – адзін з галоўных фактараў уплыву на станаўленне асобы, фарміраванне прыярытэтаў і каштоўнасцей.

  Завяршылася сустрэча абмеркаваннем выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі: “Мы павінны зрабіць усё для таго, каб зберагчы і прымножыць нашу культурную спадчыну, выхаваць на ёй новае пакаленне. Беларусь, безумоўна, краіна таленавітых людзей. У нас створаны ўмовы для раскрыцця, рэалізацыі творчага патэнцыялу”.