Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.12.2023

Правілы дарожнага руху. Зімовая дарога. Флікеры.

  З надыходам зімы наступіла траўманебяспечная пара года. Ахова жыцця і здароўя дзяцей - самая важная задача ў рабоце педагога. Як нам засцерагчы сваіх выхаванцаў? Мы павінны навучыць іх правілам бяспечных паводзін зімой.
  У рамках адзінага дня бяспекі дарожнага руху 21 снежня ў 2 класе быў праведзены занятак “Правілы дарожнага руху. Зімовая дарога. Флікеры.» Настаўнік нагадаў дзецям асноўныя Правілы дарожнага руху. У першую чаргу ўвага дзяцей была звернута на асцярожнасць пры пераходзе дарогі, асабліва ў час складаных умоў надвор'я. Малодшыя школьнікі гаварылі аб правілах паводзін на зімовай дарозе, параілі, дзе бяспечна катацца на санках, гуляць у снежкі, як паводзіць сябе паблізу праезнай часткі, а таксама аб важнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў на верхняй вопратцы, і расказалі, як яны дапамогуць абараніць жыццё маленькага пешахода ў цемры. У выніку занятка дзеці атрымалі памяткі пра бяспечныя правілы паводзін у зімовы перыяд на дарозе, намалявалі папераджальныя знакі "Асцярожна, галалёдзіца!". Дзеці паабяцалі быць асцярожнымі, выконваць правілы паводзін на зімовай дарозе.