Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.12.2023

Адзіны ўрок, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай

  Беларуская Праваслаўная Царква 5 чэрвеня 2023 года адзначыла 850-годдзе прастаўлення прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Восем з паловай стагоддзяў ляжыць паміж намі і часам жыцця гэтай дзіўнай жанчыны. Светлы вобраз прападобнай Еўфрасінні Полацкай, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай і ў нашы дні з'яўляецца сімвалам духоўнай сілы нацыі. Яна стала маральным арыенцірам, які злучыў у сабе чысты розум і добрую волю.
  20 снежня 2023 года ў ДУА «Чудзінская сярэдняя школа” класнымі кіраўнікамі былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню ўяўлення пра асаблівасці духоўнага развіцця беларускага народа, нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне значэння асветніцкай, міратворчай і рэлігійнай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай.
  Падчас мерапрыемстваў навучэнцы пачатковых класаў паглядзелі і абмеркавалі відэаролік «Мульткаляндар. 5 чэрвеня: Прападобная Еўфрасіння Полацкая, ігумення», праслухалі інфармацыю аб Еўфрасінні Полацкай з дапамогай аўдыягіда з дапаможніка «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку», здзейснілі віртуальнае падарожжа да помнікаў у гонар Еўфрасінні Полацкай, убачылі выявы царкоўных храмаў свету, якія носяць яе імя, пазнаёміліся з творамі, прысвечанымі светламу вобразу Еўфрасінні Полацкай.
  У памяці людзей засталіся добрыя справы, якія здзейсніла Еўфрасіння Полацкая. Людзі памятаюць пра іх і разумеюць. І вучні пачатковых класаў зразумелі, што і яны таксама павінны рабіць добрыя справы. Таму па завяршэнні мерапрыемстваў у кожным класе з’явілася сваё “Дрэва добрых спраў”. Такім чынам рабяты пачалі місію дабрыні і запусцілі праект «Сад добрых спраў».