Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.12.2023

Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра

   19.12.2023 з навучэнцамі 5 класа ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" адбылася класная гадзіна "Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра". Актыўны чалавек неабыякавы да таго, што адбываецца ў яго бліжэйшым акружэнні, і гатовы прыкладаць намаганні, каб свет побач з ім станавіўся лепшым.

      Малая радзіма заўсёды займае асаблівае месца ў жыцці чалавека. Гэта тое месца, дзе мы нарадзіліся, дзе знаходзіцца родны дом, дзе жывуць нашы бацькі. Дзеці з вялікім задавальненнем акунуліся ў гісторыю сваёй малой радзімы, успомнілі пра свае карані, ацанілі ўплыў родных мясцін на іх саміх, абмеркавалі бягучы стан іх родных вёсак. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі. Дзеці любяць сваю малую радзіму і вельмі хочуць, каб яна і далей развівалася і квітнела.