Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.12.2023

Выбар прафесіі – выбар будучыні

  16 снежня ў нашай школе прайшло мерапрыемства па прафарыентацыі “Выбар прафесіі – выбар будучыні”, мэта якога – сфарміраваць адказныя адносіны ў вучняў да выбару прафесіі праз пашырэнне межаў самапазнання і атрыманне інфармацыі аб свеце прафесій і іх асаблівасцей. Гульнявыя конкурсы дапамаглі дзецям знайсці адказы на некаторыя пытанні аб прафесіях. Асабліва вучням спадабалася заданне "Пакажы прадстаўніка прафесіі". З прапанаваных аксэсуараў трэба было падабраць тыя, якія адлюстроўваюць тую ці іншую прафесію. Гэта быў захапляльны вопыт, які ў будучыні дапаможа з выбарам сваёй справы.