Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.12.2023

Адзіная інфармацыйная гадзіна па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у падлеткавым узросце "Мой выбар – адказнасць і самакантроль”

  14 снежня для навучэнцаў 5-11 класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у падлеткавым узросце “Мой выбар – адказнасць і самакантроль”. Інфармацыйная гадзіна была накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў прававой культуры, навыкаў законапаслухмяных паводзін.

  Падчас правядзення мерапрыемства вучні знаёміліся з артыкуламі адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, разглядвалі і абмяркоўвалі ўчынкі і жыццёвыя сітуацыі, вучні авалодвалі ўменнямі супрацьстаяць даўленню аднагодкаў. Тым самым у вучняў пашыраліся ўяўленні пра сутнасць права і прызначэнне закона, асновах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

  Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны настаўнікі і вучні прыйшлі да высновы, што кожнаму чалавеку неабходна фарміраваць у сабе такія якасці, як адказнасць і самакантроль, якія дапамагаюць пераадольваць жыццёвыя цяжкасці, супрацьстаяць негатыўнаму ўздзеянню, дасягаць пастаўленых мэт, вучыцца не паддавацца маніпуляцыям, быць паспяховымі, добрымі людзьмі, гатовымі прымаць правільныя рашэнні. Развіваючы ў сабе адказнасць, мы робім свет лепшым і спрыяем асабістаму развіццю.