Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.12.2023

Паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбнага прадмета “Мастацтва”

  13 снежня на базе ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшло паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбнага прадмета “Мастацтва” (айчынная і сусветная мастацкая культура) па тэме “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета “Мастацтва” (айчынная і сусветная мастацкая культура)”. Увазе ўдзельнікаў семінара быў прадстаўлены касплэй “Па тых дарогах, дзе прайшла вайна”, удзел у якім прынялі вучні і педагогі нашай школы. Затым прайшоў урок мастацтва ў 9 класе “Мастацтва пра вайну: музы не маўчалі…”, падчас якога вучні знаёміліся з мастацкімі творамі, створанымі ў ваенны і пасляваенны час, з роляй мастацтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усе мерапрыемствы былі змястоўнымі, насычанымі, цікавымі, а ўдзельнікі семінара адзначылі высокі ўзровень іх правядзення.