Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.12.2023

Дзень здароўя

  Чарговы Дзень здароўя прайшоў 9 снежня пад назвай “Дзень спартыўных гульняў”. Для вучняў 2-4 класаў былі арганізаваны спаборніцтвы па піянерболе, а рабяты 5-9 класаў спаборнічалі ў сваім любімым відзе спорту – валейболе. У час гульні дзеці былі адказнымі, арганізаванымі, стараліся паказаць свае ўменні і навыкі. Каманды гулялі хутка, імкліва. Станоўчыя эмоцыі атрымалі не толькі юныя валейбалісты, але і гледачы, якія прысутнічалі ў зале. У час спартыўных спаборніцтваў рабят актыўна падтрымлівалі класныя кіраўнікі, аднакласнікі. Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і яркія ўражанні.