Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.12.2023

Вусны часопіс “Іх імёнамі названы вуліцы”

  У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў быў праведзены вусны часопіс “Іх імёнамі названы вуліцы”. Для вучняў нашай школы радзіма пачынаецца з вёсак Чудзін і Будча, у якіх яны нарадзіліся і жывуць, з вуліц, дзе стаяць іх дамы. Вуліцы гэтых вёсах маюць назвы ў гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, культурных і грамадскіх дзеячаў і нават мясцовых жыхароў. Вуліцы – нямыя сведкі і захавальнікі гісторыі нашай малой радзімы. Кожны чалавек павінен ведаць пра чалавека, у гонар якога названа яго вуліца. Ведаць аб такіх людзях – азначае ведаць гісторыю і культуру сваёй малой радзімы. Затым вучні пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі Брэстчыны, у гонар якіх таксама названы вуліцы ў нашай краіне. Актуальнасць мерапрыемства заключалася ў тым, каб раскрыць подзвіг герояў, паказаць школьнікам невыпадковасць выбару прозвішчаў для абазначэння вуліц населеных пунктаў Беларусі.