01.12.2023
Акцыя “Чырвоная стужка”
1 снежня ва ўстанове адукацыі “Чудзінская СШ” прайшла акцыя “Чырвоная стужка”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Задача акцыі – прыцягнуць увагу навучэнцаў да праблемы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, забяспечыць доступ кожнага да поўнай і дакладнай інфармацыі аб шляхах перадачы ВІЧ, мерах абароны ад заражэння, аб талерантным стаўленні да людзей з ВІЧ. Чырвоная стужка стала сімвалам надзеі, які аб’ядноўвае галасы людзей у барацьбе са СНІДам.