Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.11.2023

ШАГ 3

  23 лістапада ў ДУА "Чудзінская СШ" прайшоў чарговы занятак ШАГ на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай прыгажосці велічнай ёсць доля працы маёй"
 Зацікаўленая размова ішла пра людзей працы, прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловай галіны. Вучні пазнаёміліся з дасягненнямі краіны ў галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі, даведаліся аб магчымасцях беларускага прамысловага і агратурызму, паўдзельнічалі ў віктарыне. У рубрыцы "Героі працы" вучні пазнаёміліся з прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу, праца якіх дасягнула высокіх поспехаў і выклікае пачуццё гонару за нашу Беларусь.
  Гучалі вершы, прыказкі і прымаўкі аб людзях працы. Напрыканцы мерапрыемства вучні пачаставаліся прысмакамі, зробленымі з мукі апошняга ўраджаю з любоўю выгадаванага хлебаробамі на беларускіх палетках.