Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.11.2023

Пра што мараць больш за ўсё людзі?

  Усе добрыя людзі хочуць міру на Зямлі, каб ніколі на нашай планеце не свісцелі кулі, не разрываліся снарады, а ад гэтых куль і снарадаў не гінулі дзеці і ўсё жывое на Зямлі. Вайна, навязаная савецкаму народу германскім фашызмам, была самай страшнай з усіх войнаў, перажытых нашай Радзімай.

  У рамках патрыятычнага выхавання 22 лістапада вучні нашай установы адукацыі наведалі Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»: пабывалі ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці, а таксама правялі аглядную экскурсію па тэрыторыі мемарыяла. У ходзе экскурсіі ребята даведаліся пра тыя першыя страшныя дні Вялікай Айчыннай вайны, пра гераічныя ўчынкі нашых салдат. Вучні пазнаёміліся з экспазіцыямі, стэндамі, экспанатамі, у якіх закладзена ўся гісторыя вайны. Асабліва ўразілі рабят наступныя экспанаты: ваеннае ўзбраенне, пісьмы прызыўнікоў з Брэста дадому, асабістыя рэчы радавых і генералаў, гадзіннік, дзе абпаленыя стрэлкі застылі на 03.55 раніцы.

  Пака мы жывыя і памятаем аб гэтым, памяць аб вайне будзе жыць. Мы павінны быць удзячныя тым людзям, якія змагаліся за Радзіму. Дзякуючы іх сіле і вынослівасці, мы маем мірнае неба над галавой.