Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.11.2023

Класная гадзіна "Ведаць, помніць, нельга забыць”

  У 2 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Ведаць, помніць, нельга забыць” фактамі аб Генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
  За паўтара месяца спалена больш за 430 вёсак, знішчаны тысячы мірных жыхароў і каля 400 тысяч чалавек сагнана на прымусовыя работы.
  За гады акупацыі фашысты правялі ў Беларусі больш за 140 буйных карных аперацый. Знішчылі некалькі тысяч вёсак. Паўтара мільёна чалавек вынішчылі ў гета і канцлагерах.
  Беларускі народ хацелі паставіць на калені, прымусіць служыць, раздушыць, прынізіць, сцерці з зямлі з неймавернай жорсткасцю. Не атрымалася. Сапраўдныя беларусы прывыклі схіляць галовы перад подзвігам, але ніколі перад ворагам.
  Вучні даведаліся, што беларусы памятаюць і ведаюць аб тых ахвярах, аб генацыдзе беларускага народа. Падчас класнай гадзіны другакласнікі засвоілі, што вельмі важна для сябе гэта ўсвядоміць, памятаць, берагчы гэтую памяць, што іх абавязак беражліва захоўваць памяць аб тых страшных падзеях і не даць ізноў разгуляцца на нашай святой зямлі.