Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.11.2023

Класная гадзіна “Не курыць, каб здаровым быць!”

  У рамках шматпрофільнай акцыі “Мы выбіраем здаровы лад жыцця!” у 10 класе прайшла класная гадзіна “Не курыць, каб здаровым быць!”. У час мерапрыемства былі абмеркаваны магчымыя прычыны, з-за якіх пачынаюць курыць сябры, аднакласнікі, дарослыя. Праекты аб негатыўным уплыве курэння на арганізм чалавека, якія падрыхтавалі вучні, з’явіліся выдатнай прапагандай здаровага ладу жыцця. Рабяты з задавальненнем называлі віды заняткаў, якімі можна замяніць курэнне. Напрыканцы класнай гадзіны вучні атрымалі памяткі аб адказнасці за сваю будучыню.
  Жыццё бяжыць імклівым патокам, і кожны новы дзень прыносіць нам нешта новае, незвычайнае. Важна памятаць, што яна даецца толькі раз, неабходна пражыць яе правільна. Таму правядзенне падобных мерапрыемстваў прымушае моладзь задумацца аб сваім здароўі, аб сваёй будучыні.