Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.11.2023

Шмат прафесій ёсць на свеце

  Чарговы шосты школьны дзень прайшоў у ДУА “Чудзінская сярэдняя школа”. З вучнямі была праведзена гульня-тэлеасарці “Шмат прафесій ёсць на свеце”. Рабяты апынуліся ў чароўным свеце прафесій. Яны зразумелі, што ўзнікае шмат новых прафесій, а старыя знікаюць. У сучасным грамадстве мы ўжо не можам атрымаць адну прафесію. Свет не стаіць на месцы, любому спецыялісту неабходна ўдасканальваць свае навыкі, вучыцца нечаму новаму, пашыраць свае веды. Толькі тады можна гаварыць пра поспех.

  Вучні 5-7 класаў наведалі Агарэвіцкую сярэднюю школу, дзе для вучняў з суседніх школ работнікамі раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці былі арганізаваны майстар-класы і праведзены турнір знаўцаў права. Усе вучні паказалі добрыя веды і атрымалі задавальненне ад мерапрыемства.