18.11.2023
Выбары лідара вучнёўскага самакіравання
Завяршылася дзелавая гульня "Выбары лідара вучнёўскага самакіравання" адзіным днём галасавання, які прайшоў 18 лістапада. Вучні, якія не змаглі аддаць свой голас за кандыдатаў у гэты дзень, прагаласавалі датэрмінова. Неабходна адзначыць, што выбары прайшлі з захаваннем усіх этапаў выбарчай кампаніі. Усе кандыдаты вартыя узначальваць вучнёўскае самакіраванне, аднак па выніках падліку галасоў лідарам становіцца Сергіеня Арцём, вучань 10 класа. Віншуем з перамогай!