Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.11.2023

Правы і абавязкі школьніка

  Прававыя веды патрэбныя ўсім людзям не самі па сабе, а як аснова паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.
  З мэтай фарміравання ў навучэнцаў ведання правоў і абавязкаў, выхавання грамадзянскай адказнасці, прававой самасвядомасці і пачуцця ўласнай годнасці, дысцыплінаванасці, павагі да правоў і свабод чалавека у рамках Тыдня прававых ведаў “Выбірай “Права.by” з вучнямі 4 класа праведзена гульня-віктарына «Правы і абавязкі школьніка». Гульня накіравана на знаёмства вучняў з неад'емнымі правамі, замацаванымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці, а актыўнае прымяненне сітуацый прававой арыентацыі ў гульні садзейнічала не толькі праверцы, але і замацаванню атрыманых прававых ведаў. Падчас мерапрыемства навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсах "Аб парушэнні правоў казачных герояў", "Замарочкі з бочкі", "Дазваляецца- забараняецца", "Так, не", разабралі сітуацыі і разгадалі крыжаванку.
  Мерапрыемства дазволіла паглыбіць і замацаваць атрыманую інфармацыю аб правах дзіцяці, на прыкладзе жыццёвых сітуацый разабраць парушэнне правоў чалавека, дапамагчы дзецям усвядоміць, што няма правоў без абавязкаў, няма абавязкаў без правоў.