Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.11.2023

Вайна і права

  Чалавецтву так і не ўдалося пазбавіцца ад сваёй, можа быць, галоўнай заганы - схільнасці ваяваць. Узброеныя канфлікты ўсё больш ускладняюцца, а дзяленне войнаў на міжнародныя і грамадзянскія, якое некалі лічылася класічным, паступова страчвае свой сэнс. З такіх слоў пачалася гутарка з навучэнцамі 11 класа на тэму "Вайна і права".
 У якасці інфармацыі да разважання рабятам была прапанавана інфармацыя аб тым, што за апошнія 3400 гадоў на Зямлі было толькі 250 гадоў усеагульнага міру, аб стратах еўрапейскіх краін у гады Другой сусветнай вайны, аб колькасці забітых, вывезеных у Германію жыхарах Беларусі і колькасці створаных лагераў смерці і канцэнтрацыйных лагераў на яе тэрыторыі.
  Падчас гутаркі юнакі гаварылі аб сур'ёзных парушэннях права вайны, якія кваліфікуюцца як ваенныя злачынствы і аб саміх ваенных злачынствах у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб міжнародным гуманітарным праве і аб гістарычным значэнні Нюрнбергскага працэсу, які ўпершыню ў свеце асудзіў злачынствы супраць чалавецтва.
  У канцы гутаркі навучэнцы адзначылі, што вельмі важна берагчы гістарычную памяць і даносіць праўду аб ваенных злачынствах у гады Вялікай Айчыннай вайны.