Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.11.2023

Памяць аб дзецях-ахвярах вайны

  Дзеці вайны ‒ гэта асаблівае пакаленне. Яно не ведала дзяцінства. Не ў тэрмін пасталелыя, не па гадах мудрыя і неверагодна ўстойлівыя маленькія героі супрацьстаялі вайне. Яны праводзілі сваіх бацькоў на вайну і чакалі вестачкі з фронту. З надзеяй узіраліся ў гарызонт і ў твары дарослых, не заўважаючы, што і самі за некалькі дзён ці месяцаў пасталелі на дзясяткі гадоў. Яны замянялі сваіх бацькоў у полі і ля станка, працавалі нароўні з ўсімі і спрабавалі вучыцца, таму што ведалі і верылі ‒ вайна скончыцца, і ім трэба будзе жыць далей. Іх патрыятызм падчас Вялікай Айчыннай вайны, працоўныя подзвігі і адчайная адвага назаўжды застануцца ў памяці нашага народа.
  У ваенных дзеяннях у гады Вялікай Айчыннай вайны прымалі ўдзел дзясяткі тысяч непаўналетніх. Яны змагаліся з ворагам і гінулі разам з дарослымі. Дзецям-героям вайны, іх гераічным подзвігам, мужнасці і адданасці сваёй Радзіме быў прысвечаны ўрок памяці “Памяць аб дзецях-ахвярах вайны”, праведзены для навучэнцаў 4 класа ДУА “Чудзінская сярэдняя школа”.
  У новым вучэбным дапаможніку для вучняў 1-4 класаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” рабяты прачыталі пра выпрабаванні, якія прыйшлося перажыць іх аднагодкам, пазнаёміліся з успамінамі тых, каму атрымалася застацца ў жывых, убачылі сапраўдныя фатаграфіі ваеннага часу. У час мерапрыемства вучні даведаліся аб памятніках і мемарыяльных комплексах дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, якія увекавечылі гераізм і мужнасць дзяцей вайны не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі.
  Пасля мерапрыемства вучні наведалі школьную выставу “Памяць і боль беларускай зямлі”, прысвечаную страшным падзеям у гады Вялікай Айчыннай вайны – генацыду беларускага народа. Дзеці пераканаліся ў тым, што трэба цаніць мір, любіць дом, сям’ю, блізкіх.
  Як бы не было далека мінулае, памяць аб ім важная: рабяты, калі стануць дарослымі, павінны зрабіць усё для таго, каб трагічныя старонкі гісторыі ніколі не паўтарыліся ў жыцці народа.