Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

11.11.2023

Наведванне ляснога ўрочышча Ізбійскі Бор

  У рамках супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой вучні 9 класа Чудзінскай сярэдняй школы наведалі лясное ўрочышча Ізбійскі Бор.
   З ХІХ стагоддзя ў дадзеным месцы знаходзілася капліца. Вайна не пашкадавала і гэта святое месца, царква была спалена разам са званіцай. Нягледзячы на гэта, у Ізбійскім Бары кожны год 28 жніўня праводзіліся традыцыйныя богаслужэнні. У 2014 годзе, распілоўваючы бярозу, якая расла непадалёк ад вядомай хвоі, куды прыходзяць памаліцца вернікі, на яе спіле выразна выявілася аблічча Божай Маці з немаўлём і крыж. Гэта сапраўдны цуд! З таго часу пачаліся аднаўленне і будаўніцтва хрысціянскай святыні. І ў лясным урочышчы была пабудавана новая Свята-Успенская капліца. 28 жніўня 2015 года ў Ізбійскім Бары адбылося адкрыццё храма Успення Прасвятой Багародзіцы. Яшчэ праз тры гады ва ўрочышчы на месцы, дзе некалі стаяла праваслаўная царква ў гонар Прасвятой Багародзіцы, быў устаноўлены паклонны крыж.
  Ізбійскі Бор з’яўляецца месцам паломніцтва не толькі для жыхароў Ганцавіцкага раёна, а і для ўсіх вернікаў, якія часам едуць на святое месца за тысячы кіламетраў.