11.11.2023
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці
10 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці. Падчас лінейкі былі падведзены вынікі мерапрыемстваў, якія праводзіліся на канікулах, і адзначаны іх ўдзельнікі і пераможцы. У святочнай абстаноўцы дырэктар школы Валянціна Мікалаеўна Сергіеня ўручыла навучэнцам школы, якім споўнілася 14 гадоў, падарункавыя камплекты “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Дырэктар школы павіншавала вучняў і педагогаў з пачаткам чвэрці і пажадала ўсім поспехаў, натхнення і новых перамог.