Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

31.10.2023

Карысныя канікулы

  У рамках акцыі “Карысныя канікулы” ва ўстанове адукацыі праходзяць разнастайныя выхаваўчыя мерапрыемствы. Навучэнцы 7 класа прынялі ўдзел у віктарыне “Беларусь у маім сэрцы”, падчас якой здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, а затым спаборнічалі ў эрудыцыі па пытаннях пра Беларусь. Вучні справіліся з інтэлектуальнымі заданнямі віктарыны і паказалі добрыя веды пра родную краіну.

  Для шасцікласнікаў быў арганізаваны круглы стол “Мой выбар – здароўе”. На мерапрыемстве было расказана аб карысці здаровага ладу жыцця: аб захаванні асабістай гігіены, аб правільным харчаванні, аб павышэнні ахоўных сіл арганізма, аб пераадоленні шкодных звычак. У канцы мерапрыемства вучні зрабілі вывад, што самым галоўным для чалавека з’яўляецца здароўе, якое нельга ні купіць, ні пазычыць. Быць здаровым – гэта модна!