Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.10.2023

Бацькоўская субота. Бацькоўскі ўніверсітэт.

  Адзінства намаганняў, пастаянны сяброўскі кантакт сям'і і школы —гэта залог дасягнення поспеху ў выхаванні падрастаючага пакалення. Умацаванне ўзаемасувязі сям'і, школы і грамадскасці на сённяшні дзень з'яўляецца адной з важных праблем выхавання. Дзецям важна бачыць ўзгодненыя дзеянні педагогаў і бацькоў. Калі патрабаванні школы супадаюць з патрабаваннямі сям'і, дзіця ўпэўнена ў правільнасці гэтых патрабаванняў, яно арганізавана, дысцыплінаванае.
  Але не толькі гутаркамі кансультацыямі з бацькамі трэба абмяжоўваць сумесную працу. Куды больш плённым з'яўляецца ўключэнне бацькоў у практычныя мерапрыемствы, дзе ўдзельнічаюць і дзеці, і бацькі, і настаўнікі. Адным з такіх сумесных напрамкаў работы з'яўляецца шосты школьны дзень. Суботнія мерапрыемствы – гэта магчымасць уключыць усю сям'ю ў актыўную дзейнасць, якая накіравана на вырашэнне пытанняў, у якіх зацікаўлены як школа, так і сям'я.
   Адно з такіх мерапрыемстваў прайшло ў ДУА "Чудзінская СШ" у апошні дзень першай чвэрці 28 кастрычніка 2023 года. Вучні 5-7 класаў і іх бацькі прынялі ўдзел у конкурснай гульнявой праграме "Разам з бацькамі".