Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.10.2023

Мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле"

  У адпаведнасці з планам работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні 18.10.2023 з навучэнцамі 5-6 класаў быў арганізаваны круглы стол, прысвечаны гісторыі ўзнікнення мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле", узведзенага ў гонар абаронцаў Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты даведаліся пра месца мужнасці, дзе ў ліпені 1941 года праходзіла лінія абароны і ішла складаная барацьба за горад Магілёў. Нямецкія войскі разлічвалі без супраціву заняць абласны цэнтр, і, наступаючы, накіравалі на Буйніцкае поле 70 танкаў. Асноўны бой працягваўся 14 гадзін. Савецкім салдатам удалося спаліць 39 танкаў і адбіць некалькі атак.   

 Доблесць і мужнасць савецкіх салдат уразіла ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава і знайшла сваё адлюстраванне ў паэме "Жывыя і мёртвыя".

    Радзіму ёсць завошта кахаць! Мы любім нашу Беларусь за яе сілу, стойкасць, за яе шматпакутную гісторыю, шануем подзвіг герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду нашай краіны!