Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.10.2023

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я – пачатак усіх пачаткаў"

  26 кастрычніка ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я – пачатак усіх пачаткаў” (аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям’і і сямейнага выхавання).

  З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, менавіта тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. У сям’і чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна. Сям’я – гэта дом, месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць. Вельмі важна, каб сям’я была моцнай і поўнай.

  У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Сям’я выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, узнаўлення чалавечага капіталу, назапашвання і перадачы традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцей.

  Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі мнагадзетныя маці з аграгарадка Чудзін Савеня Святлана Аркадзьеўна, Савеня Святлана Фёдараўна, Захарчэня Юлія Аляксандраўна і Булава Алеся Сяргееўна, якія галоўнае сваё жыццёвае прызначэнне бачаць у выхаванні сумленных і дастойных грамадзян сваёй краіны.

  На першым этапе мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведаемся”, якая была прысвечана ролі сям’і ў жыцці чалавека, грамадства і дзяржавы. Падчас віктарыны абмяркоўвалася падтрымка, якая аказваецца сем’ям у нашай краіне. Затым ішла размова пра дзяржаўнаую ўзнагароду – Ордэн Маці, прадугледжаную для маці, якія годна выхавалі пецярых і больш дзяцей. Дарэчы, дзве матулі, запрошаныя на мерапрыемства, Булава Алеся Сяргееўна і Савеня Святлана Фёдараўна, маюць такую ўзнагароду. Наступнае пытанне віктарыны асвятляла абавязкі дзяцей у адносінах да сям’і і бацькоў. Пасля ішло актыўнае абмеркаванне рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”, галоўнай мэтай якога з’яўляецца павышэнне ролі і прэстыжу сям’і як сацыяльнага інстытута. Далей узгадваліся мерапрыемствы, якія праходзілі ў нашай установе адукацыі падчас Тыдня бацькоўскай любові, накіраваныя на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей сям’і.

  Пасля гэтага вядучы пазнаёміў удзельнікаў з людзьмі, якія паспяховыя ў выхаванні дзяцей, сямейным жыцці і працоўнай дзейнасці. Яскравым прыкладам такіх людзей з’яўляецца Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец, намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, грамадскі дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, матывацыйны спікер, прадпрымальнік Аляксей Канстанцінавіч Талай. Гэта чалавек з незвычайнай жыццёвай гісторыяй, неверагоднай сілы волі, аптымізму і жадання дапамагаць іншым.

  Госці мерапрыемства – мнагадзетныя маці – расказалі аб сваіх сем’ях, аб традыцыях, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, падзяліліся сваім жыццёвым вопытам развіцця сям’і і выхавання дзяцей. У адзін голас нашы госці сцвярджаюць: “Сям’я – гэта крэпасць, апора і падтрымка. Моцная сям’я дорыць цеплыню і спакой. Бо дома нас акружаюць родныя людзі, якія нас любяць, разумеюць, тыя людзі, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Шчаслівы той, хто нарадзіўся і вырас у дружнай сям’і. У сям’і павінны панаваць любоў адно да аднаго, разуменне, цярпенне, павага, гатоўнасць выслухаць і дапамагчы. Неабходна адчуваць адказнасць перад блізкімі, надаваць ім належную ўвагу. Адзінства ў краіне пачынаецца з адзінства ў сям’і”.

  У канцы сустрэчы ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што сям’я – гэта крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Паспяховая і моцная сям’я – мерка развіцця і стабільнасці краіны. Моцная сям’я – моцная дзяржава.