Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.10.2023

Генацыд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

  25 кастрычніка з вучнямі 11 класа была праведзена гутарка “Генацыд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
  Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу - цяжкую спадчыну-памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жахлівых злачынстваў фашызму.
  Мы ніколі не змірымся з жахам бацькоў, на вачах у якіх паміралі дзеці. Нам ніколі не забыцца страх і бездапаможнасць дзіцяці, якое шукае абароны ў дарослага і не разумее, за што адбіраюць у яго жыццё. Нам не дараваць гора бацьку, які выжыў, але страціў свайго сына, і слёз хлопчыка, які знайшоў выратаванне пад целам забітай маці. Гэты боль назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці. І ім няма апраўдання. Занадта дарагім коштам дасталася воля роднай зямлі нашаму народу. Наша задача захаваць гісторыю нашай краіны, якая перажыла не адно пакаленне, таму што сёння ёсць людзі і за мяжой, і ў нашай краіне, якія хочуць перапісаць гісторыю нашай краіны, скажаюць факты, якія афіцыйна задакуменціраваныя. І адным з фактаў з'яўляецца генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
  Менавіта аб ім размаўлялі навучэнцы падчас гутаркі. Рабяты пазнаёміліся з абставінамі гібелі яўрэйскага насельніцтва Брэстчыны. Іх увазе былі прапанаваны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя на выставе «Памяць і боль беларускай зямлі”, і відэаматэрыялы, якія расказваюць аб гэтай трагічнай старонцы нашай гісторыі.
  Даведаліся навучэнцы і аб ходзе раследавання крымінальнай справы па факце ўчынення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў генацыду беларускага народа. Генацыд не мае тэрміна даўнасці.