Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.10.2023

Шосты школьны дзень

 У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня і Дня працоўнага выхавання і прафарыентацыі для навучэнцаў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” была праведзена інтэрактыўная гульня-віктарына “Прафесіі ад А да Я”. У час гульні рабяты з задавальненнем выконвалі розныя заданні, удзельнічалі ў разнастайныя конкурсах, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы аб прафесіях.
  21 кастрычніка, у Дзень бацькі, немагчыма было не ўспомніць пра прафесіі татаў, пра якасці і здольнасці, якімі трэба валодаць і маць, каб адпавядаць той ці іншай мужчынскай прафесіі. Рабяты падзяліліся сваімі марамі аб будучых прафесіях, не забываючы аб намаганнях, якія трэба прыкласці, каб дасягнуць сваёй мэты.
  Пасля гульні хлопчыкам і дзяўчынкам захацелася яшчэ паглядзець мультфільмы аб прафесіях “Кім быць?” і “Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя”.
  Таксама для рабят педагог сацыяльны правяла групавы занятак "Па старонках адміністратыўнага кодэкса", а падчас ГКП вучні 5 класа прынялі ўдзел у акцыі "Чысты школьны двор"