Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.10.2023

Cемінар-практыкум. Бацькоўскі ўніверсітэт

  Сям'я-гэта самае святое, самае галоўнае, што ёсць у нашым жыцці. Чалавек на працягу ўсёй гісторыі свайго існавання імкнуўся да прыгожага. Ён не можа ўспрымаць навакольны свет адным толькі розумам, яму неабходна падключыць сюды і сваё сэрца, і свае пачуцці. Сям'я дае неабмежаваныя магчымасці для творчасці, духоўнага развіцця і ўдасканалення. Людзям, тым, хто любіць свой дом, ён не толькі плаціць прыгажосцю і ўтульнасцю, але і дапамагае згуртавацца сям'і, непрыкметна вырашыць шматлікія праблемы, прывучае да творчасці, якая адорвае хвілінамі зносін з прыгажосцю.
  Аб сямейных каштоўнасцях, аб тым, на чым яны грунтуюцца, аб іх ролі і значэнні ў працэсе выхавання падрастаючага пакалення ішла размова з бацькамі падчас семінара-практыкума, які быў арганізаваны 14 кастрычніка ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта, прыўрочанага Тыдню бацькоўскай любові.