Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

20.10.2023

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

  19 кастрычніка ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшоў бацькоўскі сход "Школа - тэрыторыя здароўя. Фарміраванне здаровага ладу жыцця, культуры бяспечных паводзін навучэнцаў". Перад бацькамі выступіла старшы інспектар ІСН, капітан міліцыі Жалезная Алёна Юр'еўна, дырэктар школы Сергіеня Валянціна Мікалаеўна, якія звярнулі ўвагу на бяспечныя паводзіны дзяцей як у школе, дома, грамадскіх месцах, так і ў сетцы Інтэрнэт. Таксама выступаючыя нагадалі пра адказнасць бацькоў за жыццё і здароўе сваіх дзяцей. Таксама ў рамках бацькоўскага сходу прайшло святочнае мерапрыемства “Матуліна ўсмешка” да Дня Матулі. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным. Кожны клас падрыхтаваў свой канцэртны нумар, гучалі словы віншаванняў мамам і бабулям у вершах, песнях, танцы і сцэнках. Мамы актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемстве, для каманд “Самыя добрыя мамы”, “Самыя вясёлыя мамы” і “Самыя задаволеныя мамы” былі падрыхтаваны конкурсы. У актавай зале панавала цеплая, святочная атмасфера.