Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.10.2023

Экскурсія ў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей

  12 кастрычніка вучні 7-8 класаў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" здзейснілі экскурсію ў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей, дзе перад імі адкрылася выстава, прысвечаная адной з самых важных і трагічных старонак у гісторыі нашай краіны - генацыду беларускага народа.
  Вучні ўбачылі экспанаты і дакументы, якія расказвалі пра падзеі, якія адбыліся ў мінулым стагоддзі, і пра пакуты многіх беларусаў. Гэтая выстава дазволіла ім паглыбіць свае веды і адчуць важнасць захавання памяці аб мінулым.
  Асабліва ўражлівым момантам быў прагляд дакументальнага фільма, які аднавіў гістарычныя падзеі і распавёў гісторыю аднаго з тых, хто выжыў. Гэта мерапрыемства пакінула незабыўныя ўражанні і стала важным крокам у фарміраванні патрыятычных пачуццяў навучэнцаў.