Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

10.10.2023

Класная гадзіна «Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым»

  Усё далей і далей адыходзіць ад нас ваеннае ліхалецце. Усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў і сведак тых падзей. 78 гадоў таму скончылася самая кровапралітная вайна для беларускага народа-Вялікая Айчынная вайна, боль якой не сціхла дагэтуль. Адным са складнікаў акупацыйнага рэжыму, усталяванага нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады вайны, была палітыка генацыду.
Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для нашай краіны. Вырашалася пытанне, ці будзе ў нас будучыня? Нягледзячы на голад, холад, страх, смерць... мы перамаглі, адстаялі сваю Радзіму.
  Нам нельга забыць тое, што перажыў наш народ, цану, якую яму давялося заплаціць за наша сённяшняе мірнае жыццё. Нам ёсць з каго браць прыклад! А памяць пра подзвігі нашых прадзедаў павінна жыць у нашых сэрцах.
  10 кастрычніка 2023 года ў музейным пакоі ДУА "Чудзінская СШ " з мэтай садзейнічання фарміраванню ў вучняў уяўлення аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванню гістарычнай памяці школьнікаў, фарміраванню маральных і этычных прынцыпаў, патрыятызму і талерантнасці ў вучняў, прайшла класная гадзіна ў 5 класе «Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым».