Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

06.10.2023

Экскурсія ў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей

  Вучні пачатковай школы наведалі Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей, які з’яўляецца адной з славутасцяў горада. З цікавасцю прайшлі па залах музея, паглядзелі дакументы і фатаграфіі, якія расказваюць пра мястэчка Ганцавічы ў 1890-1930-ыя гады, этнаграфічную калекцыю музея, вугалок сялянскай хаты, раслінны і жывёльны свет нашага краю.

 У зале “Гісторыя” рабяты разгледзелі экспанаты, якія распавядаюць   аб партызанскай барацьбе нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Асабліва ўразіла тэматычная выстава фотаработ “Беларусь запаведная”, вядомага фотамастака з Мінска С. М. Плыткевіча, дзякуючы якой яшчэ раз упэўніліся, што наша Беларусь найпрыгажэйшая ў свеце.