Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.09.2023

Дыялогавая пляцоўка па тэме "Маэстра дзіцячых душ – Настаўнік"

  27 верасня, напярэдадні Дня настаўніка, ва ўстанове адукацыі прайшла дыялогавая пляцоўка па тэме “Маэстра дзіцячых душ – Настаўнік”. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў з асаблівасцямі прафесіі “педагог”, выхоўваць паважлівае стаўленне да настаўнікаў, павысіць прэстыж прафесіі настаўніка.

 У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы 8-11 класаў. У школе дзеці праводзяць значную частку свайго часу і праца настаўніка ім вельмі блізкая і зразумелая. Падчас размовы высветлілася, што праца настаўніка цяжкая, адказная і вельмі важная. Вучні разважалі пра тое, як важна знайсці сваё месца ў свеце, а пасля заканчэння школы стаць чалавекам адукаваным, які ўмее самастойна здабываць веды, неабходныя ў жыцці. Усе ўдзельнікі мерапрыемства актыўна дзяліліся сваімі думкамі ў пошуках адказу на пытанне: настаўнік – гэта прафесія ці прызванне? Напрыканцы мерапрыемства вучні звярнуліся да настаўнікаў са словамі падзякі і самымі найлепшымі пажаданнямі.