Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.09.2023

Cямейная віктарына “Здароўе – галоўнае багацце чалавека”

   У рамках правядзення раённай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны” 23 верасня ў шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі з удзелам вучняў і бацькоў прайшла сямейная віктарына “Здароўе – галоўнае багацце чалавека”. Мэта віктарыны – актуалізацыя і пашырэнне ведаў навучэнцаў і бацькоў аб шляхах захавання свайго здароўя, выхаванне ўсвядомленай патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця. Удзельнікам былі прапанаваны розныя заданні: “Правілы харчавання”, “Пра вітаміны”, “Віды спорту”, “Здароўе з лесу”, “Правілы гартавання”, “Закончы выраз”. Віктарына паказала, што вучні і бацькі добра валодаюць інфармацыяй аб тым, што карысна і шкодна для здароўя, ведаюць, як захаваць і ўмацаваць сваё здароўе. Напрыканцы мерапрыемства былі складзены “Рэцэпты здароўя”, а ўдзельнікі атрымалі агульныя рэкамендацыі па вядзенні здаровага ладу жыцця.