Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.09.2023

Aдзіныя ўрокі “Беларусь – краіна адзінства”

  З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці напярэдадні Дня народнага адзінства класнымі кіраўнікамі былі праведзены адзіныя ўрокі “Беларусь – краіна адзінства”. Ва ўсіх класах прагучаў галоўны лейтматыў урокаў – сіла краіны ў адзінстве народа.
Вучні пачатковых класаў выказвалі думкі аб тым, што для іх значыць Радзіма, што аб’ядноўвае беларускі народ, стваралі калажы на тэму народнага адзінства, разгадвалі крыжаванкі, віртуальна падарожнічалі па абласцях Беларусі.
   Старшакласнікі разважалі, чаму народнае адзінства так важна для Беларусі. Гучалі асноўныя ўмовы народнага адзінства – гістарычная справядлівасць, згуртаванасць беларусаў, уменне жыць у сяброўстве, узаемная падтрымка. У час дыялогаў старшакласнікі адзначылі, што галоўнымі нашымі якасцямі з'яўляюцца працавітасць, адказнасць і ўзаемаразуменне. Беларусаў аб'ядноўваюць гісторыя, традыцыі, культура. Мы – адзіны народ.
Вынікам сумеснай працы стала ўсведамленне навучэнцамі сувязі са сваім народам, разуменне важнасці ўласнай актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адчуванне асабістай адказнасці за будучыню краіны.