Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.09.2023

Дзень здароўя

  Кожную другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць Дзень здароўя, прысвечаны актыўнаму і здароваму ладу жыцця. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. У рамках Дня здароўя 9 верасня было праведзена спартыўнае свята “Дружна, смела, з аптымізмам!”.
 Мэта мерапрыемства: умацаванне здароўя дзяцей, павышэнне цікавасці да спартыўных спаборніцтваў; выхаванне пачуцця калектывізму, таварыства, узаемадапамогі, развіццё рухальных уменняў, навыкаў і фізічных якасцей.
  Спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. У атмасферы панаваў смех, шум і весялосць. Мерапрыемства стала сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці. Рабяты атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.
  Субота прайшла актыўна і пазітыўна!