Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

06.09.2023

Тыдзень спорту і здароўя

  З мэтай прапаганды здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сярод навучэнцаў, прыцягнення іх да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам ва ўстанове адукацыі праходзіць Тыдзень спорту і здароўя. У рамках Тыдня вучні прынялі ўдзел у турніры па настольным тэнісе “Лепшая ракетка”, спартыўных спаборніцтвах “Час першых”. Весела прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе “Вясёлы мяч” для вучняў 2-5 класаў, а старшакласнікі спаборнічалі ў валейболе. Настаўнікі пачатковых класаў праводзяць рухомыя гульні на свежым паветры з вучнямі падчас перапынкаў і ў групе падоўжанага дня. Вучні з задавальненнем прымаюць удзел у запланаваных мерапрыемствах.