Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.09.2023

У добры шлях!

  1 верасня ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Вучні радаваліся сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі. Асаблівая ўвага ў гэты дзень была звернута да самых маленькіх вучняў, якія ўпершыню пераступілі школьны парог. У якасці ганаровага госця на Свяце першага званка прысутнічаў старшыня Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Анатолій Ільіч Кіцік. Дырэктар школы Валянціна Мікалаеўна Сергіеня падчас свайго выступлення пажадала школьнікам новых поспехаў і дасягненняў, імкнення да новых ведаў і ўручыла першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.
  Памятныя падарункі для першакласнікаў падрыхтавалі і тыя, хто апошні раз прыйшоў на Дзень ведаў у якасці вучняў – адзінаццацікласнікі.
  Завяршыў урачыстую лінейку першы званок, які даў пачатак новаму навучальнаму году.