Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.09.2023

Адзіны ўрок "Беларусь і Я-дыялог міру і стварэння"

  Сёння пачаўся новы навучальны год, поўны карысных ведаў, адкрыццяў, цікавых урокаў і яркіх уражанняў. Для ўсіх вучняў прайшоў першы ўрок “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”. Кожны класны кіраўнік праводзіў мерапрыемства ў той форме, якая адпавядала ўзроставым асаблівасцям вучняў. Падчас урокаў настаўнікі акцэнтавалі ўвагу на тым, што мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з’яўляюцца найвышэйшымі каштоўнасцямі. Беларускі народ, які на працягу многіх стагоддзяў марыў аб сваёй суверэннай дзяржаве, які прайшоў і вытрымаў вялікую колькасць выпрабаванняў, як ніхто іншы шануе мірнае неба, упэўненую будучыню і незалежнасць сваёй краіны. І наша агульная задача – памятаць і захоўваць дасягненні нашых продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь!