Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.06.2023

"Моцны характар - яркая гульня!"

  Да старту ІІ Гульняў краін СНД, якія прыме Беларусь, засталося няшмат часу.
  У ІІ Гульняў краін СНД ёсць талісман, лагатып і дэвіз. Менавіта пра іх ішла размова падчас інтэлектуальна-спартыўнай гульні “Марскі бой”, якая была праведзена з выхаванцамі летняга аздараўленчага лагера “Светлячок”.
  Падчас мерапрыемства рабяты яшчэ раз успомнілі лагатып Гульняў - кветку васілька сіняга і васільковага колеру, па краях якога чырвоны, чорны, зялёны і жоўты пялёсткі - колеры сусветнага алімпійскага руху, талісман Гульняў - самабытную беларускую рысь па імені Рыся, слоган II Гульняў краін СНД - "Моцны характар - яркая гульня!". На целе рысі ўзоры выкананы ў стылі "маляваных дываноў". Акрамя гэтага рабяты нагадалі аб тым, у якіх гарадах і па якіх відах спорту пройдуць спаборніцтвы Гульняў. Таксама ўзгадалі аб I Гульнях краін СНД, якія праходзілі ў 2021 годзе ў Казані, і аб тым, што Беларусь стала пятай у медальным заліку, заваяваўшы 69 медалёў.