Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.06.2023

Адзін дзень з жыцця лагера

  Сённяшні дзень у летнім лагеры быў прысвечаны вывучэнню прыроды нашай краіны, беражлівым адносінам да яе. Дзень традыцыйна пачаўся з ранішняй зарадкі і лінейкі, падчас якой дзеці былі пазнаёмлены з планам работы на дзень. З задавальненнем вучні прымалі ўдзел у экалагічнай квэст-гульні “Беражы планету нашу”. Дзеці з абедзвюх каманд былі вельмі актыўнымі і паказалі добрыя веды па прыродазнаўству. Затым вучні наведалі сельскі дом культуры і прынялі ўдзел у фестывалі відэафільмаў “Запаведнымі месцамі зямлі беларускай”, дзе ўдзельнічалі ў конкурсах, прысвечаных роднай прыродзе. Бадзёрасць і добры настрой дзецям дабавілі рухомыя гульні на свежым паветры.